У Польшчы бачаць пагрозу ў адкрыцці новых авіярэйсаў на Мінск
Памежная ахова Польшчы асцерагаецца, што адкрыццё новых рэйсаў у Мінск прывядзе да ўзмацнення міграцыйнага ціску на межы Беларусі з краінамі Еўрасаюза.
15.12.2023 / 16:18
Скрыншот з відэа
«У канцы снежня плануецца адкрыццё новых прамых авіяцыйных рэйсаў у Мінск. Верагодна, для новых груп мігрантаў», — гаворыцца ў запісе польскіх памежнікаў у сацсетцы X.
Таксама ў паведамленні адзначаецца, што міграцыйны ціск на беларуска-польскай мяжы захоўваецца, а ў якасці доказу памежнікі прыводзяць відэазапіс таго, як мігранты закідваюць галінкамі польскія патрулі. Падобныя інцыдэнты, як паведамляецца, за ўчора здарыліся двойчы.
Трывогу палякаў, мяркуючы з усяго, выклікае планаваны з 22 снежня прамы рэйс са Стамбула ў Мінск турэцкай авіякампаніі Southwind Airlines.
Чытайце таксама:
З Мінска ў Стамбул можна будзе даляцець на дзве гадзіны хутчэй, чым цяпер. Як такое магчыма?
Польскія памежнікі паведамілі пра вялікую групу мігрантаў на беларускай мяжы