Іран адмяняе візы для беларусаў
Міністр культурнай спадчыны, турызму і рамёстваў Ірана Эзатала Заргамі заявіў, што Іран адменіць візавы рэжым для наведвальнікаў з 33 краін, уключаючы Беларусь, піша БелТА.
15.12.2023 / 13:26
Фота: Tuul & Bruno Morandi / Getty Images
Таксама ў спіс краін, ухваленых для ўдзелу ў новай праграме бязвізавага рэжыму Ірана, увайшлі Індыя, Расія (у групавых наведваннях), Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн, Узбекістан, Кыргызстан, Таджыкістан, Танзанія, Бразілія, Перу, Куба, Мексіка, Венесуэла, Боснія і Герцагавіна, Сербія і Харватыя.
Паводле яго слоў, рашэнне накіравана на прыцягненне большай колькасці турыстаў з усяго свету.
Паводле апошніх статыстычных даных, якія прыводзіць агенцтва, колькасць замежных грамадзян, якія прыбылі ў Іран за першыя восем месяцаў іранскага года (з 21 сакавіка), дасягнула 4,4 млн, што на 48,5% больш, чым за той жа перыяд мінулага года.