У Гданьску прапаў 48-гадовы беларус
Паліцыя Гданьска шукае 48-гадовага грамадзяніна Беларусі Пятра Мелехава. Заява пра яго знікненне паступіла 4 снежня. Апошні раз сям'я размаўляла з Пятром праз тэлефон у верасні, і з таго часу ён не выходзіць на сувязь, піша Most.
14.12.2023 / 23:29
Рост Пятра Мелехава — 190 сантыметраў, целасклад — хударлявы, на левым воку — лейкома (бяльмо), можа насіць цёмную бараду і вусы.
Тых, хто бачыў мужчыну або мае інфармацыю пра яго месца знаходжання, просяць звязацца з супрацоўнікамі VIII паліцэйскага ўчастка ў Гданьску па тэлефоне 47 741 68 22 або патэлефанаваць па нумары службы экстраннай дапамогі 112.
Чытайце таксама:
Ноч правёў на лаўцы ля крамы. Адысея дзевяцігадовага хлопчыка з Жодзіна, якога шукалі амаль суткі
У Столінскім раёне пенсіянер пайшоў у параднай форме ў лес і заблукаў