Pornhub распавёў, якое порна беларусы часцей за ўсё глядзелі ў гэтым годзе
Адзін з найбуйнейшых сэрвісаў порна-індустрыі выклаў вялікую статыстыку праглядаў і пераваг гледачоў па ўсім свеце за 2023 год. Ёсць цікавыя тэндэнцыі.
15.12.2023 / 09:50
Фота: «Наша Ніва»
Паводле новай статыстыкі Pornhub, самым папулярным жанрам на планеце ў 2023 годзе стала лесбійскае порна. Следам па папулярнасці ідуць катэгорыі Japanese (японскае порна) і Ebony (сэкс з удзелам цемнаскурых людзей).
У Беларусі часцей за ўсё глядзелі порна-відэа ў жанры cinéma vérité (ці проста рэаліці-порна) — ролікі, дзе прафесійныя порнаакцёры і порнаакторкі імітуюць звычайныя пары і робяць ухіл на натуральнасць абстаноўкі, як у сапраўдным жыцці (альбо гэта могуць быць рэальныя пары, чый сэкс здымаецца прафесійна).
У выпадку іншых краін, статыстыка па перавагах сярод глядачоў Pornhub выглядае так.
Статыстыка самых прагляданых порна-жанраў сярод краін свету. Крыніца: Pornhub
Самай папулярнай катэгорыяй эратычных відэа ў мужчын у свеце за 2023 год аказалася японскае порна. У жанчын — лесбійскае.
Большасць карыстальнікаў (звыш 90%) глядзіць порнаролікі з тэлефонаў і ў сярэднім траціць 10 хвілін падчас аднаго наведвання сайту Pornhub. Па колькасці дзённага трафіку спажывання порнакантэнту ўпэўнена перамагаюць гледачы са Злучанных Штатаў.
У дадатак да гэтага сэрвіс Pornhub падчас аналізу сусветнага трафіку прыйшоў да наступных высноў.
- Пажылыя людзі ў трэндзе. Зафіксаваны велізарны рост папулярнасці пошукавых запытаў на порнавідэа катэгорыі «Пажылыя» — на 77% большы, чым летась. Карыстальнікі сталі значна часцей пісаць такія запыты, як «Бабуля», «MILF», «DILF» і «GILF».
-
Значна павялічыўся попыт на ўсё «вялікае». Такія запыты, як «вялікія грудзі», «вялікі азадак», «вялікі чэлес», а таксама «масіўны», «гіганцкі», «самы вялікі», «вялізны» і г. д. у параўнанні з мінулым годам пачасціліся на 31-177%.
-
Рэзка ўзрасла цікавасць да вайсковай тэматыкі. Пошукавыя запыты «ўніформа», «вайсковая ўніформа», «паліцэйская ўніформа», а таксама «жанчына-салдат», «салдат-гей» і «ролевая гульня паміж салдатамі» выраслі на 243-332%.
Pornhub таксама адзначае, што на фоне папулярнасці штучнага інтэлекту колькасць запытаў на тэму «андроідаў» і «сэкс-робатаў» вырасла аж на 1689%. Акрамя гэтага, на 1541% павялічылася цікавасць да порна з удзелам персанажаў відэагульняў (асабліва да персанажаў гульні Fortnite).
Што да пераваг гледачоў у адносінах да порнаакцёраў і порнаакторак, то больш за ўсё ў свеце ў 2023 годзе шукалі 28-гадовую амерыканскую порназорку Абэлу Дэйнджэр.
Відэа з яе ўдзелам за год праглядзелі амаль 2 мільярды разоў.
Амерыканская порназорка Абэла Дэйнджэр. Фота: афіцыйны інстаграм жанчыны
Чытайце таксама:
Порна ў розных краінах Еўропы: у чым адрозненне
Навукоўцы высветлілі, у якой позе жанчыны часцей за ўсё атрымліваюць аргазм
«Пасля гэтых сэксуальных гукаў усё пагрузілася ў хаос». Скандал на лёсаванні Еўра-2024
«Муж сам папаўняе калекцыю». Беларускі расказалі, як у іх ложку з’явіліся сэкс-цацкі і якія