Радаслаў Сікорскі падзякаваў Ціханоўскай за віншаванне і назваў яе прэзідэнткай

Новапрызначаны міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў сацыяльнай сетцы X падзякаваў Святлане Ціханоўскай за віншаванне з прызначэннем на пасаду, пры гэтым назваўшы яе прэзідэнткай.

14.12.2023 / 16:23

«Дзякуй, прэзідэнтка Ціханоўская. Ваш муж і ўсе астатнія палітвязні ў Беларусі — героі справы свабоды. Польшча будзе працаваць над тым, каб аднойчы [яна магла] прывітаць вас як незалежнага, дэмакратычнага і еўрапейскага суседа», — напісаў Сікорскі.

Thank you, President @Tsihanouskaya.
Your husband and all the other political prisoners in Belarus, are heroes in the cause of freedom. Poland will work to welcome you one day as an independent, democratic and European neighbour. https://t.co/kgpmGqbgDv

— Radosław Sikorski (@sikorskiradek) December 13, 2023

Сікорскі ўзначаліў МЗС Польшчы 13 снежня пасля прывядзення да прысягі ўрада на чале з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам. 

13 снежня Ціханоўская заявіла, што прызначэнне Сікорскага на пасаду кіраўніка польскага замежнапалітычнага ведамства «дае вялікія надзеі на будучыню». Яна выказала надзею на хутчэйшую сустрэчу з ім і «далейшае ўмацаванне цеснага супрацоўніцтва». 

Сікорскі, дарэчы, сімвалічны «хросны» палітвязня Сяргея Ціханоўскага, мужа Святланы Ціханоўскай.

Чытайце таксама:

Анджэй Дуда прывёў да прысягі Дональда Туска і ягоны ўрад

Новы міністр замежных спраў Польшчы адказаў на віншаванне Латушкі: «Жыве Беларусь!»

«Улады так спадзяваліся на «перазагрузку» з Варшавай пасля выбараў, але выглядае, што дарэмна»

Nashaniva.com