Мужчына ўзарваў кватэру, спрабуючы забіць таракана

У Японіі 54-гадовы мужчына заўважыў таракана ў сваёй кватэры. Ён вырашыў шчодра апырскаць насякомае інсектыцыдам, але неўзабаве здарыўся выбух.

14.12.2023 / 15:30

У выніку мужчына атрымаў нязначныя траўмы, а ў пакоі выбіла акно.

Паліцыя мяркуе, што прычынай здарэння стала тое, што мужчына распыліў сродак побач з катацу (гэта традыцыйны японскі прадмет мэблі, фактычна — стол з падагрэвам). Інсектыцыды адносяць да сродкаў, які лёгка загараюцца. Нярэдка іх распыленне побач з электрапрыборамі ці разеткамі становіцца прычынай выбухаў.

Напэўна, змагацца з тараканамі варта ўсё ж традыцыйнымі сродкамі. Напрыклад, тапкам.

Nashaniva.com