На Гомельшчыне далажылі пра поўную перамогу над лацінкай
Пра тое, што праца па выключэнні надпісаў лацінкай у найменнях геаграфічных аб'ектаў у Гомельскай вобласці практычна завершана, заявіла першая намесніца начальніка Галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Гомельскага аблвыканкама Ганна Прыкота.
13.12.2023 / 17:38
Як паказала абследаванне чыноўнікамі ўсёй тэрыторыі Гомельскай вобласці, у Акцябрскім, Добрушскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лоеўскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім, Рагачоўскім, Рэчыцкім, Светлагорскім і Чачэрскім раёнах назваў лацінкай не было і раней. У астатніх іх такі знайшлі і ўжо справіліся ўсё замяніць.
Падкрэсліваецца, што рабілася ўсё гэта паводле даручэння Лукашэнкі. А яму папярэднічала атака на лацінку з боку прарасійскіх актывістаў кшталту Вольгі Бондаравай.
Чытайце таксама:
Каля Гродна лацінку ліквідавалі нават у назвах польскіх гарадоў
Дарожнікі заклейваюць лацінку на дарожных паказальніках ФОТАФАКТ
У мінскім метро так спяшаліся пазбавіцца ад лацінкі, што нарабілі грубых памылак у кірыліцы