Ва Украіне загінуў ірландзец, што ваяваў на баку Кіева

Грэма Дэйла забілі на мінулым тыдні, паведамляе газета Irish Times.

13.12.2023 / 14:35

Грэм Дэйл. Фота: Х.com

«Грэм Дэйл (45 гадоў) з Рахені, поўнач Дубліна, быў забіты ва Украіне ў мінулую пятніцу», — гаворыцца ў паведамленні выдання.

Грэм сем гадоў служыў у марской пяхоце ЗША, у тым ліку ў Іраку. Ва Украіну ён адправіўся неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе, там ён далучыўся да УСУ.

Дэйл — трэці ірландзец, які быў забіты ва Украіне з пачатку вайны.

Nashaniva.com