Церцель: Нядаўна ў Мінску былі супрацоўнікі ЦРУ і здзівіліся, што народ не галадае, а транспарт працуе

«Захад зайшоў у тупік у рэалізацыі канцэпцыі, выпрацаванай у дачыненні да Беларусі», — такую думку ў гутарцы з дзяржаўнымі журналістамі заявіў старшыня КДБ, піша БелТА.

13.12.2023 / 12:07

Фота: БелТА

Іван Церцель адзначыў, што падчас работы контрразведкі фіксуецца прыбыццё замежных дыпламатаў, часам разведчыкаў, з рознымі мэтамі: «У іх цікавая рэакцыя, калі яны наведваюць Мінск, розныя аб'екты. Нядаўна былі супрацоўнікі ЦРУ і вельмі актыўна перамяшчаліся па Мінску. І здзіўленне ў іх выклікае той факт, што народ не галадае, транспарт працуе, людзі жывуць сваім жыццём. Гэта выклікае дысананс з той інфармацыяй, тымі ўяўленнямі, якія склаліся ў грамадствах заходніх дзяржаў».

Такім чынам, дадаў Іван Церцель, санкцыйны ціск у дачыненні да Беларусі не прынёс чаканых вынікаў.

Nashaniva.com