У Мінск прыляцеў кіраўнік Службы знешняй разведкі Расіі
Сяргей Нарышкін возьме ўдзел у нарадзе кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных службаў СНД.
13.12.2023 / 11:41
Сяргей Нарышкін, Іван Церцель і Аляксандр Лукашэнка ў красавіку 2023 года. Фота: БелТА
Расійская дэлегацыя на чале з дырэктарам Службы знешняй разведкі Сяргеем Нарышкіным прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў нарадзе кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных службаў дзяржаў — удзельніц СНД, піша БелТА.
У аэрапорце яго сустрэў старшыня КДБ Іван Церцель.