Руслан Аляхно на расійскім тэлебачанні папрасіў паесці. Малахаў даў яму сала

У праграме «Песні ад усёй душы», якая выйшла ў эфір 10 снежня на тэлеканале «Расія 1», прымаў удзел беларускі праўладны спявак Руслан Аляхно. Ён пахваліўся песнямі Ганны Сялук, нявесткі Аляксандра Лукашэнкі, і папрасіў паесці, піша «Камсамолка».

12.12.2023 / 12:50

Аляхно атрымаў сала ў падарунак. Фота: кадр відэа тэлеканала «Расія 1»

Калі чарга выступаць дайшла да Руслана, Андрэй Малахаў пацікавіўся:

— Ну, што, народны любімчык Руслан Аляхно, што-небудзь адбылося пасля нашай апошняй сустрэчы?

— Андруша, вядома адбылося. Што адбылося? Я хачу есці. Я б папрасіў цябе, калі можна, пару кавалачкаў сала.

На стале ляжаў вялікі і апетытны кавалак сала, які Малахаву з вёскі Краснадарскага краю прывезлі спявачкі дуэта «Услада».

Але Малахаў не спяшаўся раставацца з салам, ён усё ж такі спытаўся пра навіны з жыцця Руслана.

— У мяне нядаўна выйшаў кліп на песню з новага альбома, прэзентацыя якога адбылася 15 ліпеня, — адказаў Руслан. — Гэтыя песні напісалі для мяне паэтка Ганна Сялук і кампазітар Алег Шаўмараў.

— Ну тады, пакуль я рэжу сала, ты павінен выканаць песню, — сказаў Малахаў.

І калі ўжо Руслан спяваў «Будзеш мая», Андрэй Малахаў паднёс яму вялізны кавалак сала.

Nashaniva.com