Беларускі трэнер, што прыводзіў да золата БАТЭ і «Шахцёр», узначаліў кволы расійскі клуб з другога дывізіёна

Экс-трэнер салігорскага «Шахцёра» Аляксей Бага прыняў прапанову ўзначаліць саратаўскі «Сокал», які выступае ў першай лізе расійскага футбольнага чэмпіянату (ФНЛ), паведамляе прэс-служба клуба.

12.12.2023 / 10:29

Аляксей Бага. Фота: football.by

Аляксей Бага пачынаў кар'еру трэнера ў БАТЭ, затым былі літоўскі «Жальгірыс», казахстанскі «Актабэ» і азербайджанскі «Сумгаіт».

Аляксей Бага прыводзіў БАТЭ, «Шахцёр» і «Жальгірыс» да чэмпіёнскіх тытулаў. У мінулым сезоне ён трэніраваў салігорскі «Шахцёр», клуб фінішаваў на 13-м месцы ў чэмпіянаце, але з-за дамоўных матчаў у гарнякоў былі забраныя 35 балаў. Так бы «Шахцёр» фінішаваў бы шостым.

«Сокал» у мінулым годзе выйграў чэмпіянат другой лігі і выйшаў у першую лігу. Пасля 20 тураў клуб займае 16-е месца (з 18) і знаходзіцца ў зоне вылету. Чэмпіянат першай лігі адновіцца ў пачатку сакавіка.

Чытайце таксама:

У чэмпіянаце Турцыі прэзідэнт сталічнага клуба ўдарыў арбітра

Клуб 6-га дывізіёна трапіў у Кубку Францыі на зорны ПСЖ. Паглядзіце на рэакцыю гульцоў на лёсаванне

Паглядзіце, якімі падарункамі ўзнагародзілі галоўнага трэнера футбольнай зборнай і яго памочніка

Nashaniva.com