Дональда Туска абралі прэм'ер-міністрам Польшчы

Дональда Туска абралі ў парламенце прэм'ер-міністрам Польшчы. За кандыдата прагаласавала 248 чалавек, супраць — 201. Раней дэпутаты польскага Сейма вынеслі вотум недаверу былому прэм'ер-міністру Матэвушу Маравецкаму, тым самым адмовіўшыся працягнуць яго паўнамоцтвы.

11.12.2023 / 21:51

Дональд Туск. Фота: Omar Marques/Getty Images

«Хачу падзякаваць полькам і палякам — тым, хто ўсе гэтыя гады не губляў веры, што ўсё наладзіцца і мы выганім цемру. З заўтрашняга дня мы выправім тое, што было зроблена, каб кожны адчуваў сябе ў Польшчы як дома», — заявіў Туск.

12 снежня Дональд Туск пакажа сваю праграму і склад урада, пасля чаго ў Сейме адбудзецца яшчэ адно галасаванне. Афіцыйна Дональд Туск зойме пасаду прэм'ера, калі яго прысягу прыме прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Чытайце таксама:

Польскі парламент не зацвердзіў прэм'ерам Матэвуша Маравецкага. Улада памяняецца

Politico назваў самых уплывовых людзей свету. На першым месцы ў Еўропе чалавек, які пакуль не займае ніякай пасады

Новы ўрад Маравецкага ўжо прынёс прысягу перад прэзідэнтам Польшчы. Але ёсць адно істотнае але

Лідары польскай апазіцыі падпісалі кааліцыйнае пагадненне

Nashaniva.com