Польскі парламент не зацвердзіў прэм'ерам Матэвуша Маравецкага. Улада памяняецца
Большасць дэпутатаў нядаўна абранага парламента Польшчы прагаласавалі за вынясенне вотуму недаверу ўраду на чале з прадстаўніком партыі «Закон і справядлівасць» Матэвушам Маравецкім. Такім чынам, гэтая партыя ўпершыню за 8 гадоў фактычна страціла ўладу ў Польшчы.
11.12.2023 / 18:55
Злева — кіраўнік «Грамадзянскай платформы» і, верагодна, будучы прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Фота: Omar Marques/Getty Images
Чакаецца, што найбліжэйшым часам новым прэм'ер-міністрам Польшчы стане лідар партыі «Грамадзянская платформа» і былы кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск. Разам з іншымі апазіцыйнымі рухамі ён сфармаваў кааліцыю, якая атрымала большасць на кастрычніцкіх парламенцкіх выбарах.
Парламент павінен даць Туску права на фарміраванне новага Кабінета ўжо ў панядзелак, а ў аўторак дэпутаты прагаласуюць за вынясенне яму вотуму даверу.
Чытайце таксама:
Новы ўрад Маравецкага ўжо прынёс прысягу перад прэзідэнтам Польшчы. Але ёсць адно істотнае але