Самалёт Лукашэнкі быў у Кеніі менш за тры гадзіны
Лукашэнка вярнуўся ў ААЭ.
11.12.2023 / 07:49
radarbox.com
Boeing 767-300 з бартавым нумарам EW-001PB, на якім Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Афрыку, быў у сталіцы Кеніі менш за тры гадзіны і вылецеў у паўночна-ўсходнім кірунку. Пра гэта сведчаць даныя сэрвісу flightaware.com, піша Reform.by.
У 23:15 борт вылецеў з аэрапорта Найробі.
У Кеніі Лукашэнка сёння паспеў сустрэцца з прэзідэнтам гэтай краіны Уільямам Рута. Да гэтага ў суботу ён пабываў у Экватарыяльнай Гвінеі.
Тэлеграм-канал Brief паведаміў сёння раніцай, што Лукашэнка вярнуўся ў Эміраты.
Чытайце таксама:
Лукашэнка падарыў Сі Цзіньпіну зуброў
Сярод тых, хто сустракаў Лукашэнку ў Экватарыяльнай Гвінеі, быў і Віктар Шэйман
Аграгарадок, завод, пастаўка тэхнікі. Пра што дамовіліся Лукашэнка і Мбасога