Гродзенскі аўтафестываль выпусціў гарачы каляндар на 2024 год
АўтаГродна публікуе постэры з аўтамабілямі ўдзельнікаў ЛАКАЦЫI і дзяўчатамі, якія выйгралі ў конкурсе прыгажосці фестывалю.
10.12.2023 / 10:27
Каляндар фестывалю выходзіць кожны год, пачынаючы з 2016 года. Гэтую традыцыю заклаў яшчэ SunDay, а зараз працягвае ЛАКАЦЫЯ.
Над новым выпускам працавалі фатографы Вазген WAKA Карапецян і ZDYMAEM Production.
— Калі ў мінулыя гады арганізатары раілі фатографу аўтамабілі ўдзельнікаў для календара, грунтуючыся на галасаванні суддзяў і рэакцыях гледачоў, сёлета ўмяшання ў творчы працэс не было зусім. Каманда фатографаў сама выбірала аўтамабілі ўдзельнікаў проста на фестывалі — індывідуальна для кожнай дзяўчыны і для яе вобраза, — гавораць арганізатары.
Гераіні выдання — пераможцы конкурсу прыгажосці ЛАКАЦЫІ.
Папярэдняя цана календара — 36 рублёў, замовы ўжо прымаюць.
Чытайце таксама:
Выйшаў пісьменніцкі каляндар на 2024 год
«Палітвязынка» збірае грошы на калядныя адвент-календары для дзяцей палітзняволеных
Беларускія календары на 2024 год: фантастычны выбар як унутры Беларусі, так і за мяжой