Два матчы з удзелам Сабаленкі ўвайшлі ў топ-3 мінулага сезона. Але Арына ў абодвух прайграла
Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) працягвае падводзіць вынікі 2023 года.
09.12.2023 / 13:26
Арына Сабаленка
Гэтым разам у падборку арганізацыі трапілі чатыры найлепшыя матчы сезона WTA Tour 2023, піша sport5.by.
На 1-е месца WTA вызначыла фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі, у якім Іга Свёнтак абыграла Караліну Мухаву. Абедзве тэнісісткі ўзялі па сэце. У трэцім Мухава змагла павесці 3:0, але пазней першая ракетка свету здолела адыграцца і выйграць гэты фінал 6:2, 5:7, 6:4.
2-е месца ў матчу з удзелам усё той жа Мухавай, усё на тым жа Ралан Гарос. У паўфінальным паядынку супраць Арыны Сабаленкі Мухава выйграла з лікам 7:6 (5), 6:7 (5), 7:5 у напружаным матчы, які доўжыўся 3 гадзіны 13 хвілін.
Трэці паядынак таксама быў з удзелам Сабаленкі. У фінале US Open Арына ўзяла першы сэт, а далей проста аддала гульню юнай амерыканцы Кары Гаўф.
На 4-е месца ў WTA вызначылі паядынак 43-гадовай Вінус Уільямс супраць Камілы Джорджы ў першым раўндзе турніру ў Бірмінгеме Гэта была першая перамога амерыканкі над гульцом з топ-50 за чатыры гады і другая па працягласці перамога з 2008-га (калі пачалі весці ўлік).
Чытайце таксама:
$12 мільёнаў за год! Сабаленка ў сусветным топе багатых спартсменак
Сабаленка больш не першая. Свёнтак вяртае сабе званне першай ракеткі свету
Беларускі чэмпіянат па футболе глядзяць лепш за чэмпіянат Іспаніі — кіраўнік «Беларусь-5»