Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі — пад іх трапілі беларускія суддзі і пракуроры
8 снежня Вялікабрытанія пашырыла спіс беларусаў, у дачыненні да якіх уводзіць санкцыі. У яго ўнеслі 17 чалавек.
08.12.2023 / 13:22
Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Гомельские ведомости»
Сярод іх — суддзі, следчыя і пракуроры, якія спрычыніліся да палітычных спраў.
З вядомых імён — суддзі Святлана Бандарэнка (разглядала справу журналіста Сяргея Сацука, завочна судзіла Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна), Марына Запаснік (адправіла ў калонію Алеся Бяляцкага і іншых вясноўцаў), Пётр Арлоў (ён нядаўна завочна суддзіў Святлану Ціханоўскую).
У спісе таксама Раман Бізюк, Мікалай Доля, Сяргей Япіхаў, Сяргей Гіргель, Таццяна Гракун, Аляксандр Кароль, Міхаіл Кавалёў, Сяргей Хрыпач, Антон Каляга, Валянціна Кулік, Ігар Любавіцкі, Дзяніс Мікушаў, Вячаслаў Тулейка, Валянціна Зінкевіч.