Колішняя мігрантка з Беларусі атрымала прэмію для жанчын-палітыкаў у Германіі
Мюнхенская дэпутатка Паліна Гардзіенка, якая 10 гадоў таму пераехала ў Германію з Мінска, атрымала ўзнагароду імя Хелены Вэбер за выдатную працу, піша Deutsche Welle.
07.12.2023 / 18:55
Гэтай прэміяй узнагароджваюцца жанчыны-палітыкі рэгіянальнага ўзроўню, якія змагаюцца за раўнапраўе і разнастайнасць у палітыцы, з'яўляючыся пры гэтым прыкладам маладому пакаленню. Разам з Палінай Гардзіенка прыз атрымалі яшчэ 14 жанчын.
Паліне Гардзіенка 25 гадоў, яна нарадзілася ў Расіі ў сям'і з украінскімі каранямі, але вырасла ў Беларусі. Калі ёй было 15 гадоў, Паліна з'ехала ў Германію да цёткі, дзе неўзабаве інтэгравалася ў мясцовае грамадства і дасягнула нават поспехаў у палітыцы. Цяпер Паліна — дэпутатка гарадской рады Мюнхена ад партыі сацыял-дэмакратаў.
Чытайце таксама:
У Германіі вызначыліся, як будуць выдаваць беларусам пашпарты іншаземца