У Расіі вызначыліся з днём прэзідэнцкіх выбараў

Пастанова аб прызначэнні выбараў была ўхваленая ўсімі прысутнымі на пасяджэнні сенатарамі (162 чалавекі).

07.12.2023 / 10:48

Пуцін фактычна кіруе Расіяй з 2000 года. Больш на прасторах СНД толькі Лукашэнка і Рахмон. Фота: Contributor / Getty Images

Дзень галасавання вызначаецца ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. Паводле агульнага правіла, ім з'яўляецца другая нядзеля месяца, у які праводзілася галасаванне на папярэдніх выбарах. Але калі нядзеля, на якую павінны быць прызначаныя выбары, прыпадае на тыдзень, які ўключае непрацоўны святочны дзень, то выбары прызначаюцца на наступную нядзелю.

У выніку выбары прызначаныя на нядзелю 17 сакавіка.

Nashaniva.com