Фінляндыя адкрые пункты пропуску на мяжы з Расіяй
Фінляндыя адкрые памежныя пераходы на мяжы з Расіяй 14 снежня. Абмежаванні, уведзеныя праз вялікую колькасць просьбітаў прытулку, будуць знятыя. Пра гэта піша Yle.fi са спасылкай на намесніка камандуючага памежнай службы Паўднёва-Усходняй Фінляндыі Хейкі Ахціайнена.
06.12.2023 / 20:27
Фота: Yle.fi
Паводле слоў фінскага памежніка, дэмантаж загарод на мяжы зойме некалькі гадзін, пасля гэтага рух транспарту праз мяжу будзе адноўлены практычна адразу. Пры гэтым, як удакладніў Ахціайнен, памежнікі пакінуць некалькі агароджаў — на выпадак, калі пункты пропуску давядзецца зноў закрыць.
Фінскія ўлады маюць намер «ацаніць сітуацыю» на мяжы з Расіяй пасля адкрыцця памежных пераходаў. Калі сітуацыя з наплывам просьбітаў прытулку зноў паўторыцца, абмежаванні на ўсходняй мяжы будуць падоўжаныя.
Раней усе памежныя пераходы на расійска-фінскай мяжы былі закрытыя цягам лістапада.
Чытайце таксама:
У Расіі задумаліся пра перайменаванне Фінскага заліва
Фінляндыя цалкам закрывае ўсходнюю мяжу
Фінляндыя плануе спыніць прыём просьбітаў прытулку на мяжы з Расіяй