Правялі ператрус у журналіста Барыса Вырвіча
Па месцы жыхарства незалежнага журналіста і былога шэф-рэдактара партала 6TV.by Барыса Вырвіча ў Бялыніцкім раёне прайшоў ператрус. У выніку была канфіскаваная ўся тэхніка і мабільныя тэлефоны, паведамляе «Вясна».
06.12.2023 / 18:04
Вырвіча адвезлі на допыт, але пасля яго адпусцілі. Пры затрыманні не білі, але затрымлівалі жорстка.
Магчыма, што дзеянні сілавікаў звязаныя з дзейнасцю партала 6TV Bielarus, які рашэннем КДБ ад 5 снежня быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». У рашэнні фігуруюць прозвішчы людзей, нібыта датычных да праекту: Салаўёў Дзмітрый Віктаравіч, Лапцэвіч Уладзімір Пятровіч, Буракоў Аляксандр Уладзіміравіч.
Чытайце таксама:
Замежніка асудзілі да трох гадоў калоніі за сарваныя дзяржаўныя сцягі і падпаленую сметніцу
Берасцейца, які цалкам адбыў тэрмін па «карагоднай справе», затрымалі па новай крыміналцы
Берасцеец звярнуўся ў камісію па вяртанні і прыехаў у Беларусь. Прысуд — калонія