Сергеенка пра «экстрэмісцкія кнігі»: Размова пра знішчэнне не ідзе
Кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сергеенка сёння ўзяў удзел у пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы.
05.12.2023 / 15:15
Ігар Сергеенка. Фота: БелТА
Напрыклад, члены савета абмеркавалі распрацоўку навучальных праграм па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для сярэдняй спецыяльнай адукацыі і па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі для 10-х класаў, паведамляе БелТА.
Асобным пунктам разгледзелі пытанні выдавецкай дзейнасці, абмеркавалі падыходы Міністэрства інфармацыі да выключэння з продажу выданняў, якія «скажаюць гістарычную праўду, і алгарытм міжведамаснага ўзаемадзеяння па канфіскацыі з бібліятэчных фондаў экстрэмісцкіх выданняў».
Пры гэтым кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сергеенка растлумачыў журналістам, што ў Беларусі ўжо даўно працуе камісія, якая прызнае тыя ці іншыя выданні экстрэмісцкімі або экстрэмісцкімі заклікамі. Таму на пасяджэнні адбылося прамежкавае падвядзенне вынікаў.
«І, можа быць, наспела неабходнасць выпрацаваць нейкія іншыя механізмы. Размова не ідзе пра фізічнае знішчэнне тых ці іншых выданняў», — дадаў ён.