Палітвязня, які паверыў сілавікам і вярнуўся з Польшчы, зноў будуць судзіць

6 снежня Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме распачне новы судовы працэс у дачыненні да Аляксандра Кулікова, паведамляе «Вясна». Раней мужчына быў затрыманы адразу пасля вяртання з-за мяжы і асуджаны да 3 гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368 КК) і паклёп на яго (ч. 2 арт. 367 КК).

04.12.2023 / 21:36

6 снежня Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме распачне новы судовы працэс у дачыненні да Кулікова. Яму інкрымінаваныя:

Судовы працэс будзе весці Дзяніс Кічыгін.

Мужчына быў за мяжой, калі супраць яго распачалі справу, аднак вырашыў вярнуцца, бо яму паабяцалі, што адносна яго будзе абраная мера пакарання, не звязаная з пазбаўленнем волі. Ён паверыў і моцна пралічыўся.

Чытайце таксама:

«Чалавек, якога мы адбілі ў сілавікоў, пасля на маім судзе сведчыў супраць мяне». Былы палітвязень па «справе байкераў» расказаў сваю гісторыю

Чарговы «хапун» правялі ў Гомелі

Пастара Васіля Трубчыка аштрафавалі

Nashaniva.com