Хадановіч і Шпарага трапілі ў літоўскі топ найлепшых перакладных кніг

Літоўскі навіновы партал 15min.lt падводзіць кніжныя вынікі 2023 году. У топ найлепшых перакладных кніг трапілі дзве, напісаныя беларускімі аўтарамі Вольгай Шпарагай і Андрэем Хадановічам. Любы ахвотны можа паўдзельнічаць у народным галасаванні, звяртае ўвагу Bellit.info.

04.12.2023 / 17:30

Кніга Вольгі Шпарагі «У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі» (Olga Šparaga «Revoliucijos veidas moteriškas: Baltarusijos atvejis») удзельнічае ў намінацыі перакладнога нон-фікшну.

Прагаласаваць можна тут.

Двухмоўная беларуска-літоўская кніга вершаў Андрэя Хадановіча «Фантомныя радасці» (Andrejus Chadanovičius «Fantominiai džiaugsmai») увайшла ў пятнаццатку найлепшых паэтычных перакладных кніг разам з такімі аўтарамі, як Алэг Лышэга, Сяргій Жадан, Віслава Шымборска, Ілля Камінскі, Чарлз Букоўскі і інш.

Прагаласаваць у гэтай намінацыі можна тут.

Чытайце таксама:

Назвалі лаўрэатаў прэміі «Дэбют» і прэміі Карласа Шэрмана

Выйшла кніга пра знакавую этнаэкспедыцыю стогадовай даўніны

«Ну ты ж гісторык, распавядзі нам, што будзе далей». Як беларускія гісторыкі ператварылі піва ў каву

Nashaniva.com