У Брэсце адкрылі «ўнікальную» коўзанку, але яна расчаравала

У Брэсце каля галоўнай гарадской ялінкі 1 снежня запрацавала коўзанка. Улады анансавалі, што яна ўнікальная і катацца тут можна будзе пры любым надвор'і, але аказалася, што гэта не зусім так, піша CityDog.io.

04.12.2023 / 17:01

Па словах гарадскіх уладаў, гэтая коўзанка павінна была стаць унікальнай: амаль 500 кв. м сінтэтычнага лёду «прэміум-якасці аднаго з вядучых сусветных вытворцаў». Абяцалі, што коўзацца тут можна будзе пры любым надвор'і, і нават разыгрывалі запрашальныя ад адміністрацыі горада на першы сеанс.

Але рэальная практыка расчаравала. У выходныя ў тыкток-акаўнце брэсцкага журналіста Дзяніса Марука з'явілася некалькі відэа з расчараванымі гараджанамі, якія наракаюць, што канькі па сінтэтычным лёдзе зусім не слізгаюць.

@maruk.by #денисмарук #новыйгодблизко #longervideos #большеминуты #realbrest #brest #брест ♬ оригинальный звук - Денис Марук

Ды і на відэа бачна, што людзі больш ходзяць па катку, чым едуць. Больш-менш прымальна гэта атрымліваецца толькі ў дзяцей за кошт невялікай вагі.

@maruk.by #брест #brest #realbrest #большеминуты #longervideos #новыйгодблизко #денисмарук ♬ оригинальный звук - Денис Марук

Пад пастамі журналіста ў тыктоку шмат незадаволеных, якія расчараваныя і пішуць, што лепш бы грошы з бюджэту выдаткавалі на нешта іншае. 

Чытайце таксама:

Як гэта любіць. Гід па сядзібах і храмах абароннага тыпу ў Беларусі

«У плане тусовак апошнія два гады — поўны правал». Гродзенец — пра тое, што яму (не) падабаецца ў родным горадзе

Nashaniva.com