У Смаргоні мужчына на вачах у людзей зарэзаў сабаку. Што вырашыў суд

Суд Смаргонскага раёна нядаўна разгледзеў крымінальную справу аб жорсткім абыходжанні з жывёлай.

04.12.2023 / 11:09

Ілюстрацыйнае фота

Злачынства адбылося ў жніўні. Абвінавачаны на вачах у іншых людзей у грамадскім месцы ўсадзіў нож у грудзі фокстэр'ера. У судзе адзначылі, што сабака доўга мучыўся, а потым памёр, піша Newgrodno.by.

Прычыны такога ўчынку невядомыя. На судзе мужчына віну прызнаў толькі часткова.

Суд палічыў яго вінаватым. Мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе аднаго месяца арышту.

Прысуд уступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Nashaniva.com