«Пасля гэтых сэксуальных гукаў усё пагрузілася ў хаос». Скандал на лёсаванні Еўра-2024

У Гамбургу адбылося лёсаванне фіналу чэмпіянату Еўропы, які летам 2024 года пройдзе ў Германіі. Цырымонія аказалася незвычайнай: легендарныя футбалісты даставалі шары і размяркоўвалі зборныя па групах пад жаночыя стогны. Іх чулі і гледачы трансляцыі.

03.12.2023 / 11:09

Лёсаванне фіналу чэмпіянату Еўропы. Фота: Alexander Scheuber / Getty Images

«Не магу паверыць, што гукі сэксу былі на працягу дзесяці хвілін», «Порна ўключылі», «Правядзіце лёсаванне яшчэ раз, каб паслухаць», «Лёсаванне таго дакладна каштавала», — пісалі заўзятары ў сацсетках.

«Лёсаванне пагрузілася ў хаос пасля таго, як пранкер прайграў сэксуальныя гукі. Многіх удзельнікаў цырымоніі пахвалілі за самавалоданне. А вось галоўны трэнер зборнай Германіі Юльян Нагельсман справіўся з гэтай задачай не так добра, як іншыя. Было відаць, як ён не стрымлівае ўсмешку ў зале».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от SPORTS.KZ (@kzsports)

УЕФА паабяцаў знайсці і пакараць вінаватых.

Адказнасць за здарэнне ўзяў на сябе блогер Дэніэл Джарвіс, які спецыялізуецца на розыгрышах.

«Гэта зрабілі мы! Мы прабраліся туды, мы пакінулі там тэлефон, мы патэлефанавалі на яго — і вось гукі сэксу на лёсаванні Еўра-2024», — напісаў Джарвіс у сацсетках.

Еўра-2024 пройдзе з 14 чэрвеня па 14 ліпеня ў 10 гарадах Германіі.

Nashaniva.com