Макалей Калкін з «Адзін дома» атрымаў зорку на Алеі славы. А яшчэ — сустрэўся са сваёй кінамамай
Амерыканскі акцёр, які зняўся ў легендарнай навагодняй камедыі «Адзін дома», атрымаў зорку на Алеі славы ў Лос-Анджэлесе да 40-годдзя кар'еры.
03.12.2023 / 08:30
Падтрымаць акцёра прыйшлі сваякі, а таксама «мама» з фільма — Кэтрын О'хара.
«Дзякуй, што запрасіў мяне сёння! Віншую цябе, Макалей! Твая псеўдамама, якая некалькі разоў забывала цябе дома», — сказала О'хара.