МНС паказала, як ювелірна падарвала недабуд у Воранаўскім раёне ВІДЭА

Прэс-служба МНС апублікавала ролік, на якім відаць, як абрынаецца падарваны недабудаваны будынак у вёсцы Забалаць Воранаўскага раёна.

02.12.2023 / 21:40

Скрыншот з відэа

Каб усё прайшло як па нотах, ратавальнікі адзінаццаць дзён вялі падрыхтоўчую працу і двое сутак раскладалі выбуховыя матэрыялы. Працэс ўскладняўся шчыльнай забудовай бліжэйшых жылых прыватных дамоў.

Урэшце выбухатэхнікі рэспубліканскага атрада спецпрызначэння «ЗУБР» правялі кіраваны выбух, пасля якога ад будынка ўвадначас засталася толькі гара цаглін.

Чытайце таксама:

Гомельскім ратавальнікам нечага спатрэбіўся паліграф

За сённяшнюю раніцу ўжо выратавалі трох рыбакоў. І гэта толькі ў Мінскай вобласці

У Чавускім раёне ўратавалі аленя, які патанаў на возеры

Nashaniva.com