Іспанія, Італія, Харватыя, Албанія і іншыя групы — лёсаванне Еўра-2024
Сёння прайшло лёсаванне фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы па футболе, які пройдзе з 14 чэрвеня да 14 ліпеня 2024 года ў Нямеччыне.
02.12.2023 / 20:51
Фота: Uefa.com
З 2016 года ў фінальнай стадыі бяруць удзел 24 каманды, разбітыя на шэсць групаў.
Вынікі сённяшняга лёсавання.
Група А: Нямеччына, Шатландыя, Венгрыя, Швейцарыя.
Група В: Іспанія, Харватыя, Італія, Албанія.
Група С: Славенія, Данія, Сербія, Англія.
Група D: пераможца плэй-оф А, Нідэрланды, Аўстрыя, Францыя.
Група Е: Бельгія, Славакія, Румынія, пераможца плэй-оф B
Група F: Турцыя, Партугалія, пераможца плэй-оф С, Чэхія.
У плэй-оф (1/8 фіналу) выходзяць па дзве найлепшыя каманды з групы, а таксама чатыры лепшых з шасці, што зоймуць трэція месцы.
Тры каманды яшчэ невядомыя, яны заваююць права ўдзельнічаць у кантынентальным першынстве праз удзел у стыкавых матчах Лігі нацый, якія пройдуць у сакавіку 2024 года.
Плэй-оф А: Польшча — Эстонія, Уэльс — Фінляндыя. Пераможца другой пары стане гаспадаром фіналу.
Плэй-оф В: Ізраіль — Ісландыя, Боснія — Украіна. Пераможца другой пары стане гаспадаром фіналу.
Плэй-оф С: Грузія — Люксембург, Грэцыя — Казахстан. Пераможца першай пары стане гаспадаром фіналу.
Чытайце таксама:
У новым сезоне Лігі Нацый Беларусь патрапіла ў Лігу C без патрэбы гуляць за выжыванне
«Тарпеда-БелАЗ» заваявала бронзу, БАТЭ ўпершыню з 2005 года застаўся без медалёў
Галкіпер «Гамбурга» забіў смешны мяч у свае вароты ў матчы з «Санкт-Паўлі»