Гомельскім ратавальнікам чамусьці спатрэбіўся паліграф
Гомельскае абласное ўпраўленне МНС хоча закупіць да канца бягучага года паліграф. На куплю, якая нібыта непасрэдна не звязаная з прафесійнай дзейнасцю ратавальнікаў, МНС гатова аддаць 34 000 рублёў бюджэтных сродкаў, заўважыў «Флагшток».
02.12.2023 / 20:35
У адпаведнасці з матэрыяламі дзяржзакупкі, ратавальнікі хочуць закупіць «прафесійны камп'ютарны паліграф» з 14 датчыкамі (уключаючы датчыкі мімікі твару, дыхання, рухальнай актыўнасці, скурнагальванічнай рэакцыі).
У заяўцы МНС няма апісання таго, як будзе выкарыстоўвацца прылада.
З даных тэндару вядома, што дакументы на набыццё паліграфа зацверджаныя ў Мінску начальнікам рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» Ігарам Зарэмбам, за набыццё прылады ў Гомелі адказвае падпалкоўнік унутранай службы Андрэй Аверкін.
Чытайце таксама: