660 грузавікоў стаяць у чарзе на ўезд з Латвіі ў Беларусь

Паводле звестак Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі, у суботу раніцай на трох латвійскіх памежных пунктах у чарзе на ўезд у Расію ці Беларусь стаялі больш за 1000 грузавікоў.

02.12.2023 / 15:25

Ілюстрацыйнае фота

Самыя вялікія чэргі — на латвійска-беларускай мяжы. На памежным пункце Патэрніекі сваёй чаргі чакаюць 660 грузавікоў. Такая колькасць грузавікоў у чарзе назіраецца з вечара 1 снежня, піша Delfi.lv.

На памежным пункце Церахава на латвійска-расіскай мяжы ў чарзе стаяць каля 430 грузавікоў. З 00:00 іх колькасць зменшылася ўсяго на 10.

Прычына чэргаў не называецца.

Доўгія чэргі назіраюцца з пачатку лістапада, калі колькасць грузавікоў на пунктах пропуску пачала імкліва расці.

Nashaniva.com