Як адчысціць жуйку з адзення

Прыліпанне жавальнай гумкі да вашай улюбёнай пары джынсаў можа сапсаваць увесь дзень. Але нічога страшнага: вы можаце лёгка выдаліць яе некалькімі спосабамі.

03.12.2023 / 15:25

Фота: gettyimages

Ва ўсіх выпадках галоўнае, што вам спатрэбіцца, каб зняць жуйку з адзення, — гэта трохі лёду. Але не чакайце занадта доўга, таму што выдаліць жуйку, калі яна высахне, значна складаней.

Спосаб 1

Гэты спосаб больш за ўсё падыходзіць для патоўшчанага або больш аб'ёмнага адзення. Вам спатрэбяцца кубікі лёду і нож з тупым лязом. Вазьміце замарожаны ў пакеце лёд (асобныя кубікі можна пакласці ў zip-пакет, каб пазбегнуць кантакту вады з гумкай) і пакладзіце на жуйку, пакуль тая не зацвярдзее, а затым акуратна саскрабіце жуйку нажом.

Спосаб 2

Гэты спосаб падыходзіць для далікатнага адзення. Вам спатрэбяцца тыя ж кубікі лёду (або маразільнік у якасці альтэрнатывы), пластыкавы пакет і зубная шчотка. 

Для пачатку адарвіце пальцамі столькі жуйкі, колькі зможаце. Загарніце вопратку ў пластыкавы пакет і пакладзіце ў маразілку да зацвярдзення гумкі. У якасці альтэрнатывы пакладзіце на жуйку замарожаны ў пакеце лёд, пакуль яна не зацвярдзее, як у першым спосабе.

Калі жуйка зацвярдзее, знову адарвіце столькі жуйкі, колькі зможаце, але будзьце асцярожныя, каб не пашкодзіць матэрыял. Затым акуратна пачысціце пляму зубной шчоткай, каб выдаліць рэшткі.

Спосаб 3

Вам спатрэбіцца лёд, пральны парашок (лепей той, які змяшчае энзімы), нож з плоскім, незавостраным канцом. Змясціце адзін кубік унутры пашкоджанай вопраткі: прама пад жуйкай. Паміж лёдам і жуйкай павінна быць як мага менш матэрыялу.

Другі кубік лёду змясціце непасрэдна над першым кубікам лёду, каб жуйка аказалася паміж імі. Пачакайце каля 30 хвілін або пакуль гумка не стане вельмі халоднай і цвёрдай.

Пакладзіце вопратку на роўную паверхню. Асцярожна саскрабіце замарожаную гумку незавостраным краем нажа. Затым апрацуйце месца, дзе была гумка, мыйным сродкам і папярыце адзенне ў машынцы з рэжымам, які пасуе тканіне.

Яшчэ альтэрнатывы

Таксама вы можаце выкарыстаць мыйны сродак для посуду разам з зубной шчоткай. Расціранне разрывае валокны жуйкі і дазваляе лёгка саскрэбці яе.

Воцат можна выкарыстоўваць для растварэння любой жавальнай гумкі, палягчаючы яе выдаленне з любой паверхні.

Таксама можна скарыстацца зубной пастай. Проста пакладзіце трохі пасты на месца з гумкай. Прыцісніце трошкі лінейкай, каб гумка апынулася роўна пакрытай. Дайце пастаяць некалькі хвілін, пакуль зубная паста не высахне на паветры. Пасля таго, як гэта будзе зроблена, гумка павінна стаць дастаткова цвёрдай, каб адарвацца.

Як выдаліць жавальную гумку з дывана?

Тут парада ад Howstuffworks амаль тая ж: пакладзіце лёд у zip-пакет і пакіньце яго на гумцы на 15-20 хвілін. Калі тая зацвярдзее, акуратна саскрабіце яе тупым нажом.

Ці дапаможа лёд дастаць жуйку з валасоў?

Як толькі гумка трапіла ў валасы, скарыстайцеся ўсё тым жа пакетам з лёдам на працягу 10-15 хвілін, каб замарозіць яе. Гэта павінна паменшыць ліпкасць і палегчыць яе зняцце.

Чытайце таксама:

Як пачысціць белыя чаравікі: цалкам правераныя метады

Як ачысціць і прадэзынфікаваць матрац

Доктарка расказала, ці сапраўды жавальная гумка абараняе ад карыесу

«Жуйка з каменнага веку»: навукоўцы атрымалі ДНК жанчыны, якая жыла 6000 гадоў таму

Nashaniva.com