Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам
«Гэта называецца сямейным фота. Лукашэнка не належыць да той сям'і, да якой мы хочам належаць», — заявіў Гітанас Наўседа.
01.12.2023 / 13:24
Фота: COP28
Прэзідэнты Гітанас Наўседа, Эдгар Рынкевіч і Анджэй Дуда байкатавалі агульную фатаграфію на сустрэчы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па змяненні клімату COP28 у пятніцу ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, бо для яе таксама пазіраваў Аляксандр Лукашэнка, піша LRT.
«Было б крывадушна стаяць плячом да пляча з кіраўніком дзяржавы, якая стала плацдармам агрэсіі Раіі супраць Украіны, і як ні ў чым не бывала абмяркоўваць будучыню свету і змяненне клімату. Беларускі рэжым спрыяе разбурэнню будучага свету і разам з Расеяй нясе адказнасць за тое, што адбываецца ва Украіне — ад гібелі людзей да катастрафічнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе», — заявіў Наўседа.
«Гэта называецца сямейным фота. Лукашэнка не належыць да той сям'і, да якой мы хочам належаць», — дадаў прэзідэнт Літвы.