Кошт навучання ў ВНУ павысяць ужо з 1 снежня

Старшыня Рэспубліканскай рады рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі, рэктар БДУІР Вадзім Богуш патлумачыў, ад якіх параметраў залежаць выніковыя лічбы.

30.11.2023 / 15:38

«У планавай калькуляцыі разліку кошту навучання студэнта БДУІР каля 90 працэнтаў выдаткаў складае менавіта заробак з налічэннямі. Таму карэкціроўка найперш абумоўлена ростам заробку педагагічных работнікаў універсітэта. Як вы разумееце, гэта вельмі важны момант для матывацыі супрацоўнікаў — ён адыгрывае далёка не апошнюю ролю, калі мы гаворым пра якасць адукацыі. Памер базавай стаўкі для аплаты працы быў павышаны ў верасні, у студзені наступнага года яна зноў вырасце. Павышэнне базавай стаўкі аказвае непасрэдны ўплыў на ўзровень заробку работнікаў бюджэтнай сферы: аклад, стымулы і кампенсуючыя выплаты», — сказаў Вадзім Богуш.

Nashaniva.com