Сілавікі затрымалі інжынера з Барысава за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
Сілавікі затрымалі інжынера з Барысава за ўдзел у пратэстным шэсці ў Менску ў 2020 годзе, Відэа з ім апублікаваў праўладны канал. Мяркуючы па сацыяльных сетках, затрыманага завуць Максім Каляда, піша mediazona.by.
30.11.2023 / 14:55
На відэа ён кажа, што працуе інжынерам у прыватнай арганізацыі, адзін раз схадзіў на акцыю пратэсту разам са знаёмай, знаходзіўся на праезнай частцы.
«Такое адчуванне, што быў нейкі карнавал», — кажа ў роліку.
На відэа сілавікі чамусьці надзелі на Максіма Каляду бярэт з надпісам «Трыбунал». Па якім менавіта артыкуле ён затрыманы і што з ім цяпер — невядома.
Чытайце таксама:
Затрымалі маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыты Ворыхавай
У Гомелі затрыманага хлопца абвінавацілі ў зборы сродкаў для ўкраінскай арміі праз банкаўскія карткі
У Мёрскім раёне за «экстрэмізм» у сацсетках затрымалі галоўнага ветэрынарнага доктара