Зяленскі наведаў Купянскі фронт
Прэзідэнт Украіны наведаў Купянскі кірунак фронту, пагаварыў з вайскоўцамі і ўручыў узнагароды.
30.11.2023 / 14:39
Зяленскі апублікаваў відэа свайго звароту да вайсковых камандзіраў і ўзнагароджання байцоў узнагародамі. На сустрэчы прысутнічаў і камандуючы Сухапутных войскаў УСУ генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі.
«Перадавы камандны пункт абаронцаў Купянска. Гонар-наведаць і ўзнагародзіць воінаў. Байцы на Купянскім кірунку абараняюць мірнае жыццё ўкраінцаў — людзей Харкаўшчыны. Я дзякую ваярам за службу, за абарону нашай дзяржавы! Жадаю перамогі, быць моцнымі і не губляць ініцыятывы», — сказаў Уладзімір Зяленскі.