Да вясны ва ўсіх лясах паставяць відэакамеры

Пра ўсталяванне ў беларускіх лясах да 1 сакавіка 2024 года сістэм відэаназірання заявіў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік. У якасці прычыны для такога рашэння называюцца лясныя пажары.

29.11.2023 / 20:05

Фота ілюстрацыйнае

Па словах чыноўніка, гэты год для шэрага краін СНД у сферы лясной гаспадаркі выдаўся няпростым. Але ў Беларусі з ляснымі пажарамі асаблівых праблем не было, дзякуючы аўтаматычнай сістэме выяўлення лясных пажараў. 

«Такой сістэмы няма ў ніводнай з краін СНД. Беларусь стане першай у Еўропе, якая на 100% пакрые лясы аўтаматычнай сістэмай відэаназірання. Гэтую работу мы плануем завяршыць да пачатку пажаранебяспечнага перыяду — да 1 сакавіка наступнага года», — адзначыў міністр.

Чытайце таксама:

Улады перадумалі ўводзіць некаторыя змены па падатках. Яны тычацца кватэр і замежных рахункаў

Паркі ў Мінску абсталююць відэакамерамі

Як знайсці схаваную камеру

Nashaniva.com