У Шчучыне памёр начальнік міліцыі грамадскай бяспекі, сваяк міністра Маркевіча
42-гадовы Сяргей Асавік летась быў узнагароджаны медалём. А ў 2020-м здымаў на відэа пратэсты.
29.11.2023 / 18:02
Сяргей Асавік (злева). Фота: dzyannica.by
Па інфармацыі «Еўрарадыё», міліцыянту стала кепска на працоўным месцы. Дактары «хуткай» яго не адкачалі.
Смерць міліцыянта чытачу «Нашай Нівы» пацвердзілі ў Шчучынскім РАУСе. На сёння, 29 лістапада, у Асавіка быў запланаваны асабісты прыём грамадзян.
Сяргей Асавік, намеснік начальніка Шчучынскага РАУС, сваяк міністра культуры Анатоля Маркевіча.
У 2015 годзе ён яшчэ быў участковым інспектарам у чыне маёра. У 2020-м быў падпалкоўнікам на пасадзе начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі. А на пачатку 2023-га стаў начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.
Сяргей Асавік у 2020 годзе асабіста здымаў на відэа мясцовыя пратэсты. Удзельнічаў у пераследзе землякоў за іншадумства. Указам Лукашэнкі пасля рэферэндуму 2022 года Асавік быў узнагароджаны медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».
Глядзіце таксама:
Хто з высокіх чыноўнікаў і мультымільянераў прыйшоў на развітанне з Макеем ФОТЫ
Міністр культуры прызнаў дэфіцыт кадраў у беларускай культуры. З гэтай нагоды сабралі цэлую нараду