Што значыць слова «ўбунту» і чаму яно важнае для беларусаў. Натхняльная гісторыя ад Маляваныча

Аляксандр Ждановіч, вядомы многім па «Калыханцы» як Маляваныч, цяпер робіць тыктокі ў адным з каналаў «Нашай Нівы». У апошнім з іх ён патлумачыў значэнне слова «ўбунту».

29.11.2023 / 13:18

@nashanivalite Што азначае Убунту? Паслухайце новую гісторыю ад Маляваныча. Папярэднія тут – @Наша Ніва. Беларусь , @Наша Ніва. Беларусь , @Наша Ніва. Беларусь . #беларусь #беларускаямова #беларускамоўны #белорусскийязык #жывебеларусь #мінск #менск #минск #калыханка #маляваныч #цікава #жывебеларусь #беларускамоўнытыкток #тыкток #нашаніва ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Беларусь

Аднойчы адзін антраполаг прапанаваў дзецям афрыканскага племя пагуляць у гульню. Ён паклаў кошык са смачнай садавіной і сказаў: «Першы, хто дабяжыць да дрэва, атрымае кошык». 

Калі ён падаў ім сігнал для старту, ён быў здзіўлены тым, што дзеці пайшлі разам, трымаючыся за рукі. Яны разам дайшлі да дрэва і падзялілі садавіну пароўну.

Антраполаг спытаў у іх: «Чаму вы так зрабілі, кожны ж з вас меў магчымасць займець увесь кошык цалкам».

Дзеці адказалі: «Убунту!»

«Убунту» на іх мове азначае: «Я ёсць, таму што мы ёсць». Гэта значыць: як можна быць шчаслівым, пакуль астатнія няшчасныя?

«Усё будзе добра, даражэнькія, — падсумоўвае Маляваныч, — пакуль мы ёсць і мы разам! Убунту!»

Nashaniva.com