Палітвязень Павел Бабчанок выйшаў на волю

Павел — уладальнік гомельскай сеткі крам касметыкі «Красуня».

29.11.2023 / 11:40

Яго абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у верасні 2020 года Бабчанок выклаў у сацсетцы скрыншот, на якім быў кадр з пратэстаў у жніўні 2020 года на вуліцы Савецкай у Гомелі. Свой допіс ён суправадзіў тэкстам, у якім назваў сілавікоў «недалюдзьмі» і выказаў надзею, што яны «адкажуць за злачынствы супраць свайго народа».

У жніўні 2022 года суд пакараў яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму на два гады.

Павел 28 лістапада выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3, цалкам адбыўшы тэрмін, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю Андрэй Мацонак

Палітвязні Юрый Лагуцін і Аляксандр Фралоў выйшлі на волю

Выйшаў на волю палітзняволены Дзмітрый Канеўскі

Nashaniva.com