Mark Formelle зняла кліп з «азіяткай у ніжняй бялізне» і выклікала палкую дыскусію

У чарговай рэкламе ніжняй бялізны ад кампаніі Mark Formelle у кліпе знялася мадэль азіяцкай знешнасці. Гэты ролік з'явіўся ў адкрытым доступе ў інстаграме. Многія карыстальнікі ацэньвалі выключна прадукцыю фірмы. Хтосьці прызнаўся, што нават не звярнуў увагу на дзяўчат. Але знайшліся і такія, каму не спадабалася, што на кадрах актрыса, не адпаведная вобразу тыповай беларускі. Агульны ход дыскусіі прасачыла Blizko.by. 

28.11.2023 / 20:57

Скрыншот з відэа

«Няўжо ў Беларусі прыгожыя дзяўчаты скончыліся?» — запытаўся адзін карыстальнік. Іншая таксама задаецца пытаннем: «Як можна прывіваць дзецям патрыятызм, калі нават беларускія трусы рэкламуюць азіяты?»

Але такія погляды атрымалі масавы адпор:

Прадстаўнікі Mark Formelle адпісаліся, што, па-першае, усе ўдзельніцы кліпа — беларускі. А па-другое, дзецям трэба прывіваць не толькі патрыятызм, але і міжнацыянальную талерантнасць. Асабліва ўлічваючы тое, што ў Беларусі жывуць (і называюць сябе беларусамі) прадстаўнікі самых розных рас.

Зрэшты, пераважная большасць карыстальнікаў ацаніла кліп са знакам плюс і адзначылася захопленымі каментарамі. 

Чытайце таксама:

Mark Formelle выпусціў новыя «беларускамоўныя» шкарпэткі

Кампанія Mark Formelle прадставіла вобразы для спатканняў і абурыла падпісчыкаў

Mark Formelle зрабіў рэкордную карціну са шкарпэтак

Mark Formelle прэзентаваў шкарпэткі з цытатамі з «Песняроў»

Nashaniva.com