Эскізы алтарных роспісаў мінскага Чырвонага касцёла выкупілі беларусы замежжа
Каштоўнасць гэтых эскізаў роспісаў у тым, што яны яшчэ паказваюць Чырвоны касцёл (касцёл святых Сымона і Алены) як помнік мадэрну.
28.11.2023 / 13:58
Галава Святой Алены і Сямён Вайніловіч са сваім заступнікам Святым Сымонам
Адзін з эскізаў алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены
Днямі стала вядома, што на інтэрнэт-аўкцыёне выставілі на продаж эскіз-праекты алтарных роспісаў касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску, выкананыя мастаком Юзафам Тэафілам Смалінскім (1865—1927).
Сёння стала вядома, што іх выкупілі беларусы замежжа, пра гэта паведаміў канал «Спадчына».
«Па цэнтры ў нябёсах намаляваны Хрыстос, пад ім — выява Чырвонага касцёла. Хлопчык з дзедам — гэта Сямён Вайніловіч і ягоны заступнік Святы Сымон. Насупраць укленчаная дзяўчына гэта Алена Вайніловіч. Шматлікія партрэты жанчыны ў масіўнай кароне — гэта пошук вобразу Святой Алены, маці імператара Канстанціна, якая адшукала Труну Божую і Жыватворны Крыж, які трымае ў руках. (…)
У даважак ёсць малюнак Залатой Горкі. (…) Працы нагадваюць, чаму Чырвоны касцёл — помнік не толькі неараманскага стылю, але і мадэрну», — адзначаецца на канале.
Некаторыя малюнкі можна было набыць за суму ад 1400 да 2000 еўра. Як сказана ў апісанні, на эскізах бачны забруджванні і праколы, але агулам яны добра захаваліся.
Чытайце таксама:
На аўкцыён выставілі эскізы алтарных роспісаў Чырвонага касцёла ў Мінску