Стала вядома, каго затрымалі на Гомельшчыне
Сярод затрыманых вядомы актывіст і звычайныя рабочыя.
28.11.2023 / 11:15
Павел Мельнічэнка
Аднаго з рабочых завуць Павел Мельнічэнка. Ён працуе на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Мужчыну затрымалі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе і знялі відэа, прымусіўшы стаць нагамі на бел-чырвона-белы сцяг, піша «Гомельская вясна».
Калегу Паўла, таксама супрацоўніка НПЗ Андрэя Лапіцкага затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы. На відэа мужчына прызнаўся, што сапраўды быў падпісаны і паабяцаў «усё павыдаляць».
Акрамя іншага сілавікі змусілі затрыманых назваць суму, якую складае іх заробак. Як далей склаўся лёс затрыманых — невядома, праваабаронцы толькі валодаюць інфармацыяй, што адзін з мужчын трапіў у ІЧУ.
А ў той жа час учора ў Буда-Кашалёўскім судзе адбыўся працэс над гомельскім актывістам Анатолем Паплаўным. Акалічнасці яго затрымання, судовага працэсу і прысуд невядомыя, але вядома, што мужчыну судзіў за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі» суддзя Скорын.
Чытайце таксама:
Баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Вайцешык не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту
Гомельскаму журналісту Андрэю Толчыну ставяць у віну ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні