Вярхоўны суд пакінуў прысуд Эдуарду Бабарыку без зменаў

Вярхоўны суд разгледзеў у апеляцыйным парадку крымінальную справу ў дачыненні да сына Віктара Бабарыкі — Эдуарда.

28.11.2023 / 10:05

Эдуард Бабарыка. Фота: БелТА

Вырак Мінскага абласнога суда ад 5 ліпеня 2023 года па ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 243, ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342, ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК., у частцы прызначэння пакарання пакінуты без змены, а апеляцыйная скарга без задавальнення. Прысуд уступіў у законную сілу, паведамляе Вярхоўны суд у сваім тэлеграм-канале.

Эдуард Бабарыка ў маі 2020 года ўзначаліў перадвыбарчы штаб бацькі, які заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі.

18 чэрвеня 2020 года яны былі арыштаваныя, калі везлі сабраныя подпісы ў ЦВК.

6 ліпеня 2021 года Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Эдуард Бабарыка тры гады быў у СІЗА. Затым яму былі выстаўленыя абвінавачванні:

Эдуарду далі восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама яму не ўлічылі ў агульны тэрмін паўтара года ўтрымання пад вартай.

Чытайце таксама:

Эдуарду Бабарыку не залічылі ў агульны тэрмін паўтара года ўтрымання пад вартай

«Гэта прысуд за бацьку, пра якога Эдуард нічога не чуў з 26 красавіка». Ціханоўская пракаментавала сённяшні прысуд Бабарыку

Эдуарду Бабарыку далі 8 гадоў калоніі

Nashaniva.com