«Працавалі тут да поту». Пасланне нашчадкам знайшлі ў Рагачоўскім лясніцтве
Ліст нашчадкам, напісаны 53 гады таму, выявілі ў бутэльцы падчас рамонту будынка, піша тэлеграм-канал Міністэрства лясной гаспадаркі.
28.11.2023 / 09:11
Ліст калегам з 1953 года. Фота: minleshoz / Telegram
Напісалі яго 53 гады таму тагачасныя работнікі сваім будучым калегам «у гонар 100-годдзя Леніна» — 6 жніўня 1970 года.
Ліст кароткі. У ім паведамляецца, што калектыў тут быў дружны і што «працавалі тут да поту». У лісце пазначаны прозвішчы аўтараў — ляснікі Іван Кірэйшын, Мікалай Сімакоў і ляснічы Сяргей Кандраценка.
Ліст захоўваецца ў музеі Рагачоўскага доследна-вытворчага лясніцтва.