На аўкцыён выставілі эскізы алтарных роспісаў Чырвонага касцёла ў Мінску
Гаворка ідзе пра некалькі эскізаў мастака Юзафа Тэафіла Смалінскага, якія трапілі на аўкцыён з прыватнай берлінскай калекцыі. Выявы можна злучыць у адзіную кампазіцыю.
27.11.2023 / 19:18
Адзін з эскізаў алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены
«Па цэнтры ў нябёсах намаляваны Хрыстос, пад ім — выява Чырвонага касцёла. Хлопчык з дзедам — гэта Сямён Вайніловіч і ягоны заступнік Святы Сымон. Насупраць укленчаная дзяўчына гэта Алена Вайніловіч. Шматлікія партрэты жанчыны ў масіўнай кароне — гэта пошук вобразу Святой Алены, маці імператара Канстанціна, якая адшукала Труну Божую і Жыватворны Крыж, які трымае ў руках. (…)
У даважак ёсць малюнак Залатой Горкі. (…) Працы нагадваюць, чаму Чырвоны касцёл — помнік не толькі неараманскага стылю, але і мадэрну», — піша канал «Спадчына».
Адзін з эскізаў алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены
Некаторыя малюнкі можна набыць за суму ад 1400 да 2000 еўра. Як сказана ў апісанні, на эскізах бачны забруджванні і праколы, але агулам яны добра захаваліся.
Чытайце таксама:
Праект рэканструкцыі Чырвонага касцёла «запусцілі ў працу»
У Мінгарвыканкаме расказалі, калі адновіць дзейнасць Чырвоны касцёл