Пральны парашок Аriel забаранілі ў Беларусі

Пастаўшчык сцвярджаў, што яго можна выкарыстоўваць у любых пральных машынах, але аказалася, што пры выкарыстанні ў машынах з франтальнай загрузкай пенаўтварэнне перавышае норму на 20 мм, піша «Мінская праўда».

27.11.2023 / 16:04

Акрамя таго, Дзяржстандарт выявіў, што мыйная здольнасць гэтай прадукцыі не адпавядае дзеючаму ДАСТу (78,4% замест не менш за 85%).

У сувязі з гэтым рашэннем з 28 лістапада будзе не толькі забаронены ўвоз і продаж гэтага парашку, але і канфіскавана з гандлёвых сетак і аптовых складоў уся існуючая прадукцыя.

Nashaniva.com