У 42 гады раптоўна памёр віцэ-прэзідэнт расійскага Сбербанка

Згодна з папярэднім заключэннем медыкаў, прычынай смерці стаў сардэчны прыступ, прыводзіць «Коммерсант» паведамленне прэс-службы «Сбера».

27.11.2023 / 15:37

Мікалай Васеў працаваў у Сбербанку 12 гадоў. Ён стварыў вертыкаль іпатэчнага прадуктовага сегменту, менавіта пад яго кіраўніцтвам ІТ-стартап «Домклік» за 7 гадоў выйшаў у лідары іпатэчнага рынку Расіі. Пад кіраўніцтвам Васева быў створаны таксама сэрвіс афармлення іпатэкі «Фабрыка ўгодаў».

Ён таксама займаўся карэктаваннем мадэлі бізнэсу Сбербанка на кліентацэнтрычную.

Nashaniva.com